Ніва № 37 (3566), 15 верасня 2024 г.

Больш за 600 гадоў вайны

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

8 верасня беларуская грамадскасць адзначала круглую дату — 510-ыя ўгодкі з дня перамогі ў бітве пад Оршай. У самой Беларусі гэтая дата фактычна знаходзіцца пад забаронай. Прыпынена і ўшанаванне праваслаўнага князя Канстанціна Астрожскага, які кіраваў нашым войскам у той даўняй вайне. Нават гаварыць пра тое, што на пачатку XVI стагоддзя наша войска разграміла захопніцкую маскоўскую арду ў зацятай бітве на рэчцы Крапіўна, небяспечна. У галовы беларускіх школьнікаў і студэнтаў праз прапагандысцкія праграмы навучання зараз убіваюцца зусім іншыя наратывы — пра міфічнае адвечнае сяброўства з расійскім народам, пра братэрства і еднасць з усходнім суседам. Але гісторыя, нават калі разгледзець толькі яе храналагічную частку, выразна паказвае, што ўжо 656 гадоў наша Вялікае Княства Літоўскае — Беларусь вядзе змаганне з Масквой. Калі адкінуць першы перыяд часу паходаў на Усход, тады князь Альгерд захопліваў землі і прысланяў сваю дзіду да сцен маскоўскага Крамля, для нас гэта пераважна змаганне за сваю незалежнасць і вызваленне. Яно мае характар цывілізацыйнага выбару, гэтая барацьба ёсць для нас адвечна экзістэнцыяльнай.

Славутая перамога ў бітве пад Оршай у 1514 годзе была толькі важкім фрагментам ажно трох войнаў за часам кіравання ў ВКЛ Жыгімонта Старога. Яны адбываліся ў 1507-1508, 1512-1522 (так званая Дзесяцігадовая вайна) і 1534-1537 (так званая Старадубская вайна) гадах. Далей былі шматлікія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF