Ніва № 37 (3566), 15 верасня 2024 г.

«Гайда Банда» / Niczos «Людзі бачаць, што добра, што гэта не нейкі крындж»

Міхал ІВАНЮК

Спявачка Ніка Юрчук (вядомая пад псеўданімам Niczos) стала вельмі гучнай, калі з’явілася на сёлетнім фестывалі «Абуджаных Тутака». Тым часам таксама быў яе выступ на Падляшскай актаве культур у Беластоку, а таксама на фестывалі «Трыбаланга» ў Гонядзі ці на фестывалі «Клуня+Поле» ў Студзіводах. І гэта толькі пачатак яе сёлетняга музычнага турнэ, які падзяляе два розныя музычныя праекты. Адзін з іх — гурт «Hajda Banda», які стварае з вядомымі музыкамі з фолк-сцэны, у тым ліку з Дар’яй Буцкай ці Матэвушам Дабравольскім; а другі — гэта праект з беластоцкім прадзюсарам Віктарам Шчыглам, які ў музычным свеце вядомы як Sw@da, а іх сумесны праект называецца па сцэнічных псеўданімах «Sw@da x Niczos». Тут яны спалучаюць электронную музыку з праніклівым голасам спявачкі. Некалькі тыдняў таму я размаўляў з Нікай Юрчук пра яе пачатак на сцэне, а таксама пра жыццё, ідэнтычнасць, музычную індустрыю і яе музычную будучыню ў яе родным горадзе Бельску-Падляшскім.

— Я магу сказаць, што ўсё пачалося з «Жэмэрвы». Тады гадоў дванаццаць таму я хадзіла да Дарка (Дарафея Фіёніка — М. І.) на майстар-класы «Лета з традыцыяй». А потым Дарак прыдумаў стварыць гурт і я пачала ў ім іграць на скрыпцы. У той час я не іграла традыцыйнай музыкі на скрыпцы. Для мяне гэта быў вялікі скачок, бо раптам трэба было іграць без нот — і ўвогуле! Раней было шмат паездак і экспедыцый па Беларусі, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF