Ніва № 36 (3565), 8 верасня 2024 г.

Польская царкоўная аўтакефалія ў расійскім аспекце

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Раней было пра набыванне аўтакефаліі Польскай Праваслаўнай Царквой, бачанае быццам з вонкавага, нейтральнага боку. А зараз варта пацікавіцца, як да новых абставін пасля Першай сусветнай вайны ставіліся імперскія расійскія іерархі. Пакарыстаюся тут вытрымкамі з працы на гэты конт расійскага гісторыка Андрэя Каструкова.

«Падзеі, якія пайшлі пасля Першай сусветнай вайны, сталі прычынай не толькі палітычных пераўтварэнняў, але і значных змен у жыцці памесных цэркваў. Расійская Праваслаўная Царква найбольш за ўсе адчула на сабе горыч гэтых змен. Новыя дзяржавы, узніклыя на месцы расійскіх губерняў, імкнуліся да палітычнага размежавання з былой імперыяй. Гэтае размежаванне нацыянальныя ўрады пераносілі на царкоўнае жыццё, дабіваючыся незалежнасці мясцовых праваслаўных епархій ад Усерасійскага патрыярхату. У некаторых выпадках сепаратызм улад даводзіў да стварэння новых мясцовых цэркваў, прычым рабілася гэта ў абыход маскоўскай царкоўнай улады. Адным з новых аўтакефальных суб’ектаў стала Польская Праваслаўная Царква. Як вядома, яна атрымала аўтакефалію ад Канстанцінопаля ў 1924 годзе без дазволу Маскоўскага патрыярхату. Апошні палічыў гэтую аўтакефалію незаконнай і дараваў яе Польскай царкве толькі ў 1948 годзе. Зараз пытанне заснавання польскай аўтакефаліі можна было б лічыць завершаным, калі б не шэраг недагаворак, галоўная з якіх кранае адносіны да гэтай падзеі Зарубежнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF