Ніва № 36 (3565), 8 верасня 2024 г.
Архітэктурныя мелодыі ГародніСпадар ЛЯВОНДобры дзень. Вітаю вас ад імя экіпажа нашай машыны часу. Забяспечвае наша падарожжа вадзіцель спадар Руслан. Я Ваш экскурсавод спадар Лявон. Запрашаю вас у падарожжа пад назвай «Архітэктурныя мелодыі Гародні». І запрашаю не проста адпачыць, але адкрыць — перажыць — зразумець — спагадаць. Адкрыць, што, прыклаўшы намаганні, можна пачуць мелодыю архітэктурных твораў. Перажыць — значыць успрыняць гэту мелодыю ўсімі сваімі пачуццямі. Не толькі ўбачыць, але пачуць, дакрануцца, адчуць пах і смак. І, галоўнае, перажыць — гэта перастаць быць звонку, а ўвайсці ў рэчаіснасць нашай нацыянальнай культуры. А ўсё для таго, каб зразумець, каб не прайсці па вярхах, а гледзячы і перажываючы, ведаць, чаму так было, чаму так ёсць, што вынікае з таго, што ёсць менавіта так. Зразумеўшы, можна спагадаць, спачуваць, адчуць еднасць. «Магутныя муры вячыстых замкаў, унікальныя храмы — фартэцыі і сялянскія драўляныя бажніцы, утульныя вулачкі старых гарадоў і местачковыя невялікія плошчы, дзе спакон вякоў стаяць побач праваслаўная царква і каталіцкі касцёл, а дзе-нідзе сінагога і мячэць. Шыкоўныя палаты магнатаў і трошачкі наіўныя шляхецкія фальваркі, раскрыленыя ў наваколлі ветракі... Мінулыя стагоддзі шчодрай рукой раскідвалі па нашай зямлі гэтыя дзівосы. Тое, што ацалела, не можа пакінуць абыякавым, бо створана на гэтай зямлі намаганнямі яе сыноў: слынных асветнікаў і святароў, простых вясковых (...) |