Ніва № 36 (3565), 8 верасня 2024 г.

Быў сапраўдным беларусам

Сяргей ЧЫГРЫН

Упершыню я пачуў пра беларускага грамадска-культурнага дзеяча, педагога, выдаўца і паэта Яўгена Аніську (1910-1996) ад Віктара Шведа (1925-2020). Спадар Віктар быў з ім добра знаёмы. Яны пазнаёміліся ў канцы траўня 1960 года на Трэцім з’ездзе Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку. Віктар Швед тады працаваў сакратаром Галоўнага праўлення БГКТ, а Яўген Аніська ўзначальваў гурток БГКТ у Аўгустове (Ягуштове). Па ўспамінах Віктара Шведа пра Яўгена Аніську, якія надрукаваныя ў яго кнізе „З Мора ў горад” (Беласток, 2015, с.172-175), Яўген Аніська вельмі адрозніваўся ад іншых дзеячаў БГКТ на Беласточчыне. Ён ніколі не хваліўся сваёй працай на ніве БГКТ, як гэта рабілі ўсе іншыя, а, наадварот, прапаноўваў, што трэба зрабіць, казаў, што „нашы вёскі занядбалыя, што людзі не ведаюць, якая ў іх нацыянальнасць, што пара ўжо перастаць быць тутэйшымі, а стаць беларусамі”. Папракаў ён Беларускае таварыства, што не праводзіць працы па нацыянальным усведамленні, казаў, што многія гурткі БГКТ існуюць толькі на паперы, а ўсю беларускую дзейнасць зводзяць да танцаў і спеваў.

Магчыма, з за гэтага яго стараліся менш дапускаць да трыбуны, баяліся крытыкі. Хаця Яўген Аніська прыязджаў заўсёды на з’езды, пленумы і канферэнцыі БГКТ. Ён быў чалавекам вельмі адважным, шчырым, адкрытым і добрым суразмоўцам. Заўсёды казаў праўду ў вочы. І заўжды засяроджваў увагу на беларускіх нацыянальных пытаннях. А сам ніколі ні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF