Ніва № 36 (3565), 8 верасня 2024 г.

Вершы-смяшынкі Віктара Шведа

Сяргей ЧЫГРЫН

Менш чым праз год, 23 сакавіка 2025 года, споўніцца сто гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Польшчы, кавалера ордэна Францыска Скарыны, польскіх ордэнаў і медалёў Віктара Шведа (1925-2020).

Віктар Швед — унікальная асоба ў маштабах не толькі беларускай Беласточчыны, але і ўсёй Беларусі. Ён пражыў доўгае жыццё і шмат бачыў, перажыў, ведаў, а таксама напісаў. Ён пакінуў багатую літаратурную спадчыну — паэзію, успаміны, публіцыстыку, пераклады. На сваім вяку ён сустракаўся і быў знаёмы з цікавымі беларусамі, людзьмі іншых нацыянальнасцей. Яго любілі і паважалі ў Польшчы і ў Беларусі ўсе. Паважалі і дарослыя, і юныя чытачы.

Віктар Швед — гэта наша гісторыя ў адной асобе, вельмі культурная, шчырая, добрая, пунктуальная і таленавітая асоба. Быць з ім знаёмым, сябраваць, кантактаваць на літаратурнай ніве — гэта было за шчасце. Такія асобы, якім быў незабыўны Віктар Швед, застаюцца ў памяці назаўсёды.

Таму стагадовы юбілей Віктара Шведа, які хутка і непрыкметна наступіць, прапаную адзначыць годна і шырока, бо ён гэтага заслужыў, найперш сярод нас, усіх беларусаў Польшчы і Беларусі. Ужо сёння варта пачаць серыю публікацый на старонках „Нівы” і іншай перыёдыкі артыкулаў, прысвечаных яго жыццю і творчасці. Ужо сёння варта стварыць аргкамітэт па ўшанаванні стагадовага юбілею Віктар Шведа. Да юбілею творцы наладзіць навукова-практычную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF