Ніва № 36 (3565), 8 верасня 2024 г.

Баба-Яга з пушчы

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

На Падляшшы ёсць хатка Бабы-Ягі! Пернікавы дамок выглядае як з казкі. Знаходзіцца яна ўскрайку Белавежскай пушчы. Вы памятаеце гісторыю Гензеля і Грэтэль — Яся і Малгосі? Вось дзе адбываліся іх прыгоды! Гэтая хацінка выклікае такія эмоцыі, што дзеці не адзін тыдзень гавораць пра гэтае чароўнае месца, а іх паездка ў Белавежжа асацыюецца ў першую чаргу з «пернікавай» хацінкай. Апынулася яна ў новых каталогах з Падляшша — «Зараджаныя прыродай». У гэтым магічным месцы дзеці і іх бацькі могуць перажыць незабыўную прыгоду. Гэты сямейны атракцыён — выдатны спосаб якасна правесці час!

Уявіце, што дзеянне кожнай казкі павінна адбывацца «за гарамі, за лясамі». Такім умовам адпавядае Белавежская пушча на Падляшшы — найстарэйшы лес у Еўропе, поўны дзікай і некранутай прыроды. Менавіта тут, у вёсцы Арэшкава пад Гайнаўкай пабудавалі казачную хацінку, якая нагадвае знакаміты пернікавы дамок Бабы-Ягі. Цудоўныя атракцыёны і сюрпрызы чакаюць наведвальнікаў за парогам гэтага ўнікальнага дома.

Пернікавы дызайн робіць дамок падобным на той, што выйшаў з казкі братоў Грым. Той, хто адважваецца пераступіць праз яго дзверы, адразу трапляе ў свет казкі. У прапанове — анімацыйныя гульні, сумеснае прыгатаванне супу з ледзянцоў, наведванне каморы Бабы-Ягі (толькі для смелых!), а таксама выпрабаванне на «шкале праўды» — хай дрыжаць усе маленькія і вялікія хлусы! Нікога не пакараюць — у Падзямеллі Яся і ля сцяны смутку, дзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF