Ніва № 36 (3565), 8 верасня 2024 г.

Грамадзянскі шчыт

Міраслаў ГРЫКА

Нарэшце я выбраўся ў доўгі шпацыр у пушчу расслабіцца, справіцца з дрэннымі эмоцыямі — столькі іх зязюліным яйкам сучасны свет падкідвае нам у галаву. Пушча ў Польшчы гэта не трапічныя джунглі, якія поўняцца драпежнікамі і іх ахвярамі. Аднак, нават калі ліхая пушча, разрэзаная на геаметрычныя квадраты, гэта асяроддзе, у якім я не абавязкова адчуваю сябе як дома. Памятаючы, што адносіны паміж драпежнікам і ахвярай з’яўляюцца рухаючай сілай узаемнай эвалюцыі, у якой ахвяра знаходзіць усё лепшыя і лепшыя спосабы абараніцца, а драпежнік знаходзіць усё лепшыя і лепшыя спосабы разарваць яе, я на ўсякі выпадак узяў з сабой маленькі сцізорык. Безумоўна, гэта быў першародны парыў драпежніка, прыроды якога я да канца не пазбавіўся. Збянтэжаны гэтым, я схаваў ножычак глыбока ў кішэню. Аднак я таксама не збіраўся станавіцца ахвярай. Ідучы памаленьку па лесе, я думаў пра іншыя сродкі абароны, чым «жалезны кіпцюр». Найбольш прывабнай мне падалася дасціпная зброя нейкай чартапалохавай молі, а дакладней, яе лічынкі, лютым ворагам якой з’яўляецца драпежны мураш. Ну, а «маляўка» носіць на спіне ў форме падноса ўласны кал, які старанна збірае з самага нараджэння. Пры нападзе яна проста вывальвае свае адходы, як самазвал, на пражэрлівага агрэсара. І ўсё. Замест таго, каб гнацца за здабычай, мураш пачынае прымусова ачышчацца. Гэты абарончы прыём называецца фекальным шчытом. Ну, а дзе я знайду такія метады? Я — цывілізаваны чалавек, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF