Ніва № 36 (3565), 8 верасня 2024 г.

Манаполія на інфармацыю

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У мінулым сваім артыкуле разважаў я крыху на тэму цаны слова. Размова ішла пра Беларусь. Калі мы кажам пра такую дзяржаву і ім падобныя, то ўсё проста і ясна — свабода слова і выказванне свайго меркавання як асноўныя грамадзянскія свабоды даўно растаптаныя. У аўтарытарных і таталітарных грамадствах няма месца незалежным медыя, яны там альбо зусім ліквідаваныя, альбо загнаныя ў глыбокае падполле і сродкамі масавай інфармацыі іх назваць ужо зусім не выпадае.

У свеце зараз больш за 250 дзяржаў, залежных тэрыторый і непрызнаных утварэнняў. Суверэнных краін налічваецца 206, хоць некаторыя з іх і не прызнаюцца пэўнымі дзяржавамі. Дык вось у бальшыні з гэтых краін свету няма і блізка свабоды слова. Але не ўсё так проста і ў краінах так званай развітай дэмакратыі. Вольнасць медыя і асобных блогераў за апошнія 20-30 гадоў на Захадзе істотна зменшылася і абмежавалася. Жывем мы зараз пераважна ў век фальшывай інфармацыі, так званага піяру ва ўсіх яго адценнях (ад чорнага да ружовага) і маніпулявання свядомасцю народных мас. Яскравым прыкладам тут канешне найперш пуцінская Расія, дзе афіцыйна дзяржаўныя і неафіцыйна прадзяржаўныя (іншых там не засталося) медыя цэлы час распальваюць чалавеканенавісніцкую шавіністычную ідэалогію, сфармаваўшы яе ў выглядзе так званага «рашызму».

Але і сітуацыя інфармацыйнай прасторы ў заходніх дэмакратычных краінах выклікае трывогу. Гэты артыкул пішацца праз пару дзён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF