Ніва № 36 (3565), 8 верасня 2024 г.

Сакі. Свята Праабражэння Гасподняга

Аляксей МАРОЗ

Свята Праабражэння Гасподняга — асаблівае. Многія вернікі лічаць, што перамяненне іх жыцця можа адбыцца менавіта ў час Праабражэння Гасподняга, калі штогод мы нанова перажываем падзеі з Фаворскай гары. Тады найбольш шматлюднымі адбываюцца святкаванні на Грабарцы. Ідуць туды пешаходныя паломніцтвы, праваслаўныя вернікі едуць на аўтамабілях і на іншым транспарце, каб у час Праабражэння Гасподняга памаліцца разам са святарамі і епіскапамі. Многа асоб збіраецца ў час гэтага свята таксама на Дзмітрыеўскай горцы побач Сакоў. Вернікі ў большай колькасці прыходзяць маліцца ў дзень Праабражэння Гасподняга ў цэрквы ў гонар гэтага свята ў Плёсках, на могілках у Кленіках і на могілках у Новаберазове. Праабражэнскія багаслужбы адбываюцца амаль ва ўсіх праваслаўных прыходах і там таксама збіраюцца на малітвы вернікі.

Свята Праабражэння Гасподняга было асаблівым у маім жыцці з самага дзяцінства. Спачатку я звяртаў увагу на яго абраднасць, пазней важнымі былі мне малітвы ў царкве і каля магіл продкаў. На парафіяльных могілках у Новаберазове знаходзіцца Праабражэнская царква і таму 19 жніўня прыхаджане збіраліся ў царкве і маліліся за здароўе жывых і ўпакаенне душ памерлых. Я з бацькамі і сямейнікамі таксама прыязджаў туды на Спаса, як называлі ў нас свята Праабражэння Гасподняга. Там мы маліліся і спатыкалі каля магіл многа знаёмых. Спачатку жыхары нашых вёсак дабіраліся на могілкі на фурманках, а пазней на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF