Ніва № 35 (3564), 1 верасня 2024 г.

Крыху пра аўтакефалію

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Набліжаецца сотая гадавіна атрымання Праваслаўнай царквой у Польшчы аўтакефаліі. Нядаўна тут было пра выставу, прысвечаную гэтай падзеі, зладжаную ў Супрасльскай акадэміі. Зараз пара заняцца самой аўтакефаліяй...

З Вікіпедыі: «Аўтакефальная праваслаўная царква — гэта памесная праваслаўная царква (да юрысдыкцыі якой належыць пэўная тэрыторыя, на якой не павінны дзейнічаць іншыя памесныя цэрквы без згоды прадстаяцеля гэтай царквы). Ніжэй за аўтакефалію правы мае аўтаномная царква. Аўтакефальная царква не з’яўляецца ні іерархічна, ні адміністрацыйна часткай іншай праваслаўнай царквы, а з’яўляецца самакіраванай часткай Усяленскай Праваслаўнай Царквы. (...) Аўтакефалія — гэта статус памеснай праваслаўнай царквы, як самакіруемай, незалежнай часткі Усяленскай Праваслаўнай Царквы, якую ўзначальвае патрыярх, арцыбіскуп або мітрапаліт. Этымалогія слова літаральна азначае „сам сабе галава”».

Польская гісторык Міраслава Папежыньска-Турэк: «Працэс фармавання аўтакефальных цэркваў пачаўся ў эпоху Візантыйскай імперыі. Упершыню Канстанцін ІІ прызначыў тытул «аўтакефальны» архіепіскапу Равенны, пасля было прынята называць аўтакефальным архіепіскапа Кіпра, хаця яго аўтакефалія была абмежаванай. (...) Першай аўтакефальнай царквой нацыянальнага характару была Грузінская царква. Яе аўтакефалія існавала да канца ХІХ стагоддзя, калі была яна падпарадкавана пецярбургскаму сіноду, становячыся экзархатам Расійскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF