Ніва № 35 (3564), 1 верасня 2024 г.

Беларусы з шайбай — частка ІІ

Міхал ІВАНЮК

Хакейны сезон падышоў да завяршэння, і мы даведаліся самыя важныя вынікі сезона 2023/2024 як у Еўропе, так і на амерыканскім кантыненце. Клубныя і прадстаўнічыя сярод старэйшых на турніры чэмпіянату свету, а таксама мы азнаёміліся са спісам маладых гульцоў, якія ў бліжэйшыя гады папоўняць клубы НХЛ.

Беларуская экстраліга

У роднай беларускай лізе, якую яшчэ называюць Belarusian Extraleague, трэці раз запар чэмпіёнства заваявалі хакеісты жлобінскага «Металурга», якія ў фінальнай серыі не сумняваліся і пасля чатырох гульняў перамаглі ХК «Брэст» (4:0). Толькі ў адным з іх, трэцім, спатрэбіліся звышурочныя. Гэта чацвёрты чэмпіёнскі тытул у гісторыі гэтага клуба. Трыумф «Жлобіна» ў чэмпіянаце не ператворыцца ў старт у еўракубках. У гэтым сезоне мы не ўбачым беларускай каманды ні ў Кантынентальным кубку, ні ў прэстыжнай хакейнай Лізе чэмпіёнаў.

КХЛ

У лізе КХЛ з чатырох каманд, пра якія мы пісалі ў красавіку, у фінал выйшлі яраслаўскі «Лакаматыў» і магнітагорскі «Металург». Магнітагорцы, як і жлобінскія металургі, не далі шанцаў яраслаўцам у фінальнай серыі. І тут чатырох матчаў (4:0) хапіла, каб вызначыць уладальніка Кубка Гагарына сезона 2023/2024. Варта адзначыць, што ў складзе пераможцаў гулялі два беларускія абаронцы. Даніла Паліўка, дваццацідвухгадовы новапалачанін не адыграў істотнай ролі ў заваяванні сваёй камандай тытула. Ён згуляў у шасці гульнях у фазе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF