Ніва № 35 (3564), 1 верасня 2024 г.
Занутаранасць у сябеКастусь КАСЯКУ пачатку чэрвеня ў Менску пачала працу «Лабараторыя паэтычнай метафізікі», якая мае на мэце сабраць аматараў беларускай і сусветнай інтэлектуальнай літаратуры. З прэс-рэліза вынікае, што ўдзельнікі сустрэч будуць шукаць ключы ад дзвярэй, якія вядуць у лабірынты, дзе схаваныя найбольш каштоўныя здабыткі чалавечай душы. Мадэраваць тыя сустрэчы ўзяўся Ігар Бабкоў — пісьменнік, паэт, мысляр, які не патрабуе дадатковага прадстаўлення. Ён добра вядомы тым, хто ўжо даўно пагружаны ў нетры беларускай культуры найноўшага часу. І кожны пры гэтым можа ведаць яго з асобнага боку — нехта, як вытанчанага літаратара, які мае адметны і пазнавальны стыль, хтосьці, як глыбокага знаўцу філасофіі, а камусьці ён больш цікавы ў якасці аўтара вершаў і песень. Да ўсяго ў другі дзень чэрвеня гэты чалавек адсвяткаваў юбілей — яму споўнілася 60 гадоў і гэта добрая нагода трошку пагаварыць і пра ягоную асобу і пра творчасць. Найперш хіба згадаць пра знаёмства з Ігарам, якое адбылося ў студэнцкія часы, калі я вучыўся на гістарычным факультэце БДУ. Сярод іншага ў нас быў такі прадмет — гісторыя філасофіі, дзе мы ўласна і вывучалі, як яна развівалася цягам існавання чалавецтва. І выкладаў яго Ігар Бабкоў. Памятаю самую першую лекцыю. У аўдыторыю зайшоў інтэлігентнага выгляду чалавек і роўным спакойным голасам паведаміў, што ён паэт. Проста паэт і ўсё, без усялякіх там канцылярскіх рэгалій, якія так любяць навешваць на (...) |