Ніва № 35 (3564), 1 верасня 2024 г.

Быў намеснікам міністра замежных спраў БНР

Сяргей ЧЫГРЫН

Ён быў беларускім консулам, намеснікам міністра замежных спраў БНР, ад’ютантам генерала Урангеля, ён заснаваў Беларускую народную самапомач, яго падазравалі ў забойстве Кубэ, ён быў актывістам у жыцці беларускай дыяспары ў ЗША, яго не любіла Ларыса Геніюш... Гэта ні хто іншы, як беларус Іван Ермачэнка, якому 13 траўня споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння.

Маленства і юнацтва

Іван Ермачэнка нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям’і ў траўні 1894 года ў вёсцы Капачоўка Барысаўскага павета. Спачатку вучыўся ў пачатковай школе ў сваёй роднай вёсцы, а потым у Маскве скончыў гімназію і паступіў на электратэхнічны факультэт адной з вышэйшых навучальных устаноў. Але скончыць не паспеў, бо пачалася Першая сусветная вайна. У гэты час уся сям’я Ермачэнкаў жыла ў Маскве, бо бацька пэўны час працаваў на чыгунцы каля Масквы.

Іван Ермачэнка добраахвотнікам пайшоў у армію, а перад гэтым паспеў яшчэ скончыць школу прапаршчыкаў. Яго накіравалі на фронт, дзе беларус даслужыўся да паручніка. І нават меў некалькі ўзнагарод. На фронце ў 1918 годзе ён трапіў у палон, але адтуль яму ўдалося ўцячы.

У арміі генерала Урангеля

У Расіі ішла грамадзянская вайна. З палону Іван Ермачэнка трапіў у Белую Армію рускага генерала Пятра Урангеля, які камандаваў паўднёвым фронтам. Там Ермачэнка даслужыўся да звання палкоўніка. Хутка яго генерал бярэ да сябе і прызначае сваім ад’ютантам. Пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF