Ніва № 35 (3564), 1 верасня 2024 г.

Беластоцкі музычны клуб — «KurwaDziki» & «Всё_CRAZY» Прэзентацыя EP «Памежны стан»

Міхал ІВАНЮК

Дзікі кабан такі, якім яго бачыць кожны з нас, валасаты, здаровы, можа здацца неахайным і мае схільнасць да далікатэсаў, якія знаходзіць у зямлі. З аднаго боку можа здацца пацешным звярком прама з дзіцячага мультфільма, але няхай не падманвае гэты вобраз лагоднай дзікай свінкі. Іклы дзіка — зброя, якой можна адпудзіць не толькі суперніка ў жывёльным свеце, але і чалавека. Дзік таксама з’яўляецца жывёлай, звязанай з дахрысціянскай культурай Еўропы, калі галы, таксама вядомыя як кельты, жылі ў значнай частцы Еўропы. Але кім былі кельты? Гэта група індаеўрапейскіх народаў, выдзеленая паводле моўных крытэрыяў. Калісьці на кельцкіх мовах размаўлялі на шырокай тэрыторыі, у тым ліку ў значнай частцы заходняй і паўднёвай Еўропы і Малой Азіі, але цяпер на іх гавораць у перыферыйных рэгіёнах Брытанскіх астравоў і заходняй Брэтаніі, а таксама ў грамадках кельтамоўных меншасцей на іншых кантынентах. Да кельцкіх моў, якія ўсё яшчэ функцыянуюць у іх грамадствах і не вымерлі, уключаюць ірландскую, шатландскую гэльскую, брэтонскую і валійскую мовы. Аднак сёння шатландцы, ірландцы, брэтонцы і валійцы, а таксама невялікая супольнасць, якая жыве на поўначы Іспаніі, у правінцыях пад назвай Галісія і Астурыя, а таксама многія жыхары Партугаліі, заяўляюць пра сваю кельцкую ідэнтычнасць. Але нашчадкі гэтых народаў таксама раскіданы па ўсім зямным шары, уключаючы Аўстралію (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF