Ніва № 35 (3564), 1 верасня 2024 г.

Свята Успення праведнай Анны ў Старым Корніне

Аляксей МАРОЗ

Свята Успення праведнай Анны распачалося ў Старым Корніне 6 жніўня з усяночнай багаслужбы, калі малітвы ўзначальваў епіскап Гайнаўскі Павел. 7 жніўня асвячалася вада і ў час галоўнай літургіі малітвы ўзначальвалі архіепіскап Бельскі Грыгорый і епіскап Гайнаўскі Павел. Тады сабралася многа святароў, прыхаджан і паломнікаў, якія маліліся ў вялікай царкве св. архістраціга Міхаіла ў Старым Корніне і на цвінтары. Сярод вернікаў было многа маладых сужонстваў з дзеткамі. Паколькі было цёпла, частка вернікаў хавалася ад сонца ў цяньку. Гроб з плашчаніцай Праведнай Анны знаходзіўся ў цэнтральным месцы Міхайлаўскай царквы і праз усю літургію ды пасля заканчэння багаслужбы многія асобы падыходзілі да плашчаніцы пакланіцца праведнай Анне. Вернікі маліліся таксама перад вялікай іконай праведных Іакіма і Анны і перад Карнянскай іконай Прасвятой Багародзіцы. Ікона была напісана ў 2011 годзе і тады адбылося аднаўленне яе культу. З гэтага часу святкаванне ў гонар Карнянскай іконы Божай Маці адбываецца ў першую нядзелю верасня.

— Раней паломнікі ішлі ў наша Корніна пяшком і прыязджалі на фурманках, а калі здалёк убачылі царкоўныя купалы, многія станавіліся на калені і так дабіраліся да царквы, — расказвала мне гадоў дваццаць таму старэнькая жыхарка Старога Корніна.

Запісаны і вядомы не толькі жыхарам сяла інфармацыі пра знойдзеныя пад царкоўнай падлогай шматлікія кійкі і кастылі, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF