Ніва № 35 (3564), 1 верасня 2024 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (84). Буслы адляцелі...

Андрэй СЦЕПАНЮК

«Паглядзі, — гаворыць Валя, — буслы адляцелі». Штотыднёвая дарога з Бельска ў Беласток выглядае неспадзявана пустой. Голыя слупы ў Рыбалах сталі неспадзявана сумнымі і пазбаўленымі жыцця. А дык гэта толькі палова жніўня і не прагучала яшчэ нават свята Праабражэння Гасподняга. Зрэшты, Рыбалы апошнім часам зусім змяніліся. Прыдарожныя гандляры агароднінай, якія раней стаялі побач амаль кожнай хаты, зніклі, толькі раз на некалькі сотняў метраў застаўся хтосьці, у каго красуюцца чырвоныя памідоры, часнок ці агромністыя дыні. І сумна, што толькі ўжо гадоў, праязджаючы побач царквы, успамінаецца пакойны айцец Рыгор Сасна, адзін з апошніх святароў, у якога была беларуская душа. Але Ён вядзе ўжо іншую размову...

Баба памерла, і мы апусцелі,

Не маем больш вёскі любімай сваёй.

Дах абваліўся, буслы адляцелі,

Бабіну хату пакрыла травой.

Плот, ля якога калісьці стаяла

Баба і шчыра ўсміхалася нам,

Лёг на зямлю, якая забрала

Бабу. Цяпер толькі зараслі там.

Там на двары жывуць жабы ды змеі,

Нейкі да болю пустынны спакой.

Страцілі нешта святое, што мелі,

Прошлае змыла шырокай ракой.

Трэба нашчадкам прыбраць дом і хату,

Трэба навесці парадак там зноў.

Часу і грошай, відаць, небагата —

Праца, сям’я. Тут не да каранёў.

Хата, тым часам, да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF