Ніва № 35 (3564), 1 верасня 2024 г.
Цана словаУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНяхай даруюць шаноўныя чытачы «Нівы», але гэты артыкул будзе не столькі аўтарскім, колькі аўтабіяграфічным. Не тое, што мне ад няма чаго рабіць закарцела расказаць вам пра сябе і нечым пахваліцца. Проста, здарылася адпаведная нагода — на мінулым тыдні мне прысудзілі пяць гадоў турэмнай калоніі строгага рэжыму. Пра акалічнасці справы — ніжэй. Больш чым тры гады таму прыехаў я з Гародні ў Беласток. Улічваючы постковідную сітуацыю і разнастайныя памежныя і іншыя абмежаванні, планаваў пабыць даўжэй чым звычайна. Затрымацца на паўтара-два месяцы ды папрацаваць, так бы мовіць, на журналісцкай глебе і літаратурнай ніве, пасля чаго спакойна вярнуцца ў горад над Нёманам, да якога наўпрост толькі 80 кіламетраў. Але, як вядома з народнай мудрасці, калі чалавек плануе, то Бог смяецца. А вось калі Бог плануе — то чалавек плача. Здарылася так, што вяртацца ў Беларусь ва ўмовах нарастання палітычных рэпрэсій стала надзвычай небяспечна. І давялося кіравацца іншым выслоўем — сцеражонага і Бог сцеражэ. Сёння я на свабодзе (што само па сабе ўжо шчасце) і, прынамсі пакуль за краты не збіраюся. Бо судзілі мяне па крымінальнай справе дыстанцыйна і завочна. А завочна, як той казаў, хай яны мяне хоць расстраляюць. Праўда, служкі лукашэнкаўска-пуцінскага рэжыму вельмі вынаходлівыя ў сваёй «руплівасці». Так што суддзя Ігар Собалеў прысудзіў мне ў дадатак да пяці гадоў калоніі яшчэ штраф — 40 тысяч беларускіх рублёў, што ў (...) |