Ніва № 35 (3564), 1 верасня 2024 г.

У гадавіну незалежнасці Праваслаўнай царквы ў Польшчы

Уршуля ШУБЗДА

Тысячы вернікаў і іерархі з усяго свету маліліся на Святой Гары Грабарцы. Урачыстасць Праабражэння Гасподняга гэта найбольшае свята, якое аб’ядноўвае праваслаўных вернікаў Польшчы. Сёлета тут таксама прайшлі галоўныя ўрачыстасці прымеркаваныя да 100-годдзя аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ў Польшчы. Галоўную літургію ўзначаліў першаіерарх Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава.

На Грабарку штораз больш пілігрымаў пачало прыбываць пасля Другой сусветнай вайны, калі галоўныя праваслаўныя цэнтры (Пачаеў і Жыровічы) апынуліся ў межах былога Савецкага Саюза. Зараз, па прычыне канфлікту ва Украіне і закрытых памежных пераходаў з Беларуссю Гара Грабарка ізноў з’яўляецца месцам паломніцтва тысяч вернікаў.

— Мы жывём у цікавых часах, не скажу, што цяжкіх, бо для хрысціян няма цяжкасцей. Мы, хрысціяне, асабліва праваслаўныя, маем абавязак даваць добры прыклад свету, — сказаў мітрапаліт Сава. — Я заўсёды гавару, што праваслаўе — гэта ўсёабдымная любоў. Мы ў кожным чалавеку бачым брата, бо ён мае Боскі вобраз. Не важна як яго завуць і адкуль ён, гэта чалавек. Стварыў яго Бог.

Ва ўрачыстасцях на Святой Гары Грабарцы прысутнічалі не толькі паломнікі, якія з’ехалі з розных куткоў Польшчы і замежжа, але таксама прадстаўнікі Каталіцкага касцёла, дзяржаўнай улады і службаў.

— Сто гадоў аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ў Польшчы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF