Ніва № 34 (3563), 25 жніўня 2024 г.
Адкрыць і заглянуцьАляксандр ВЯРБІЦКІУ сераду, 14 жніўня, у Супрасльскай акадэміі адбыўся вернісаж выставы «Культура, навука, адкрытасць», прымеркаванай пад сотую гадавіну падпісання томаса пра ўстанаўленне аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ў Польшчы. Падаваўся я ў Супрасль, спадзеючыся штампавага мерапрыемства са звычайнымі фармальнымі прамовамі афіцыёзу, якое трэба будзе «адбыць»; і ўсё. На маё вялікае захапленне вернісаж стаў паэтычным лунаннем у наша мінулае, сузіраннем з зорнай вышыні на сутнасць чалавечага быту. Вернісаж кароткай прамовай адкрыў канцлер Супрасльскай акадэміі а. Яраслаў Юзвік, а пасля ўзяў голас аўтар выставы Віталі Міхальчук: — Хачу пачаць з падзякі ў першую чаргу айцу Яраславу. Я з’яўляюся гістарычным дэвіянтам, бо кожны гістарычны дэвіянт не толькі корпаецца ў мінуўшчыне, але і абавязкова заглядае ў будучыню. І калі за сто гадоў будзем адзначаць двухсотгоддзе аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ў Польшчы напэўна ў адмысловай кнізе будзе раздзел пад назвай «Супрасльская акадэмія — айцец Яраслаў Юзвік». І да таго такі лад гаворкі пра праваслаўе, які не толькі абмяжоўваецца да ўласнага панадворка, да рэлігійнага пераказу, а паказвае праваслаўе рознымі мовамі, а галоўным чынам мовай культуры і мастацтва. Мастацтва, якое заключаецца не толькі ў нашых святых, у межах літургіі, але такое мастацтва, якое існуе для чалавека, і папросту з’яўляецца святасцю. Ён творцам месца, дзе здзяйсняецца культура, дзе (...) |