Ніва № 34 (3563), 25 жніўня 2024 г.

Віры жыцця

Жэня МАРТЫНЮК

Дзявятае мая 1945 год застала Параскеву ў яе родным, налічваючым каля ста дамоў сяле на паўночным Падляшшы. У веснавы час плыў у паветры прыемны водар квецені садоў і бэзу. Мясцовасць знаходзілася здалёк ад галоўных шляхоў і ў час Другой сусветнай вайны пацярпела няшмат. Жанчыне добра запамятаўся дзень перамогі над нямецкім акупантам. Калі абвясцілі капітуляцыю Германіі, жыхары цешыліся кожны на свой спосаб. Адны хадзілі ад хаты да хаты і пераказвалі добрую навіну, іншыя сустракаліся на вуліцы, ад радасці абнімаліся і плакалі. З гэтай пары пачалі чакаць сваіх блізкіх, якія пайшлі на вайну бараніць айчыну, у партызанку ці былі вывезены на прымусовыя работы.

Хата Параскевы стаяла пасярэдзіне сяла, побач пачатковай чатырохкласнай школы. Як толькі пачалася вайна, муж Параскі Піліп і зяць Андрэй пайшлі ваяваць на фронт. Праз тры гады пайшла ў партызаны дачка Кацярына. Колькі не прасіла маці, каб Каця пашкадавала сваё маленькае дзіця, прытым сварыла яе, ды нічога не атрымалася. Каця была так моцна закаханая ў сваім мужы, што вырашыла пайсці на вайну. Параска засталася жыць і ўпраўляцца з маленькай гаспадаркай са сваім трохгадовым унучкам Кірылкам.

Насталі цяжкія дні ў жыцці Параскі. Праблемы са здароўем — дакучаў ёй рэўматызм і іншыя хваробы, пры якіх клапаціцца над унучкам прыходзілася ёй нялёгка. Раней была гэта вельмі энергічная асоба, спраўная з фігуры, а цяпер згорбленая хадзіла падпіраючыся палкай. Часам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF