Ніва № 34 (3563), 25 жніўня 2024 г.
У Тадзіка КунцэвічаАляксандр ВЯРБІЦКІІду па ляшуцкай вуліцы. Часта спатыкаю па ёй адну ці дзве асобы, часта нікога. Калісь-калісь тая вуліца бурліла жыццём, а цяпер адно сяўкае. Яшчэ гадоў таму дзесяць віталі там мяне сціплая ўсмешка Толіка і шырокая Рамана; сёння тыя ўсмешкі асталіся адно ў «вечнай» памяці... На лавачцы перад хатай, дзе яшчэ не так даўно жыла Маруня, прыгажуня на ўсю ваколіцу, сядзіць даўно не бачаны мною ейны муж Тадзік. Запусціў адмысловую бараду і зараз выглядае як патрыярх з царкоўных ікон. Спыняюся ля яго. Пытаю пра магчымыя новыя вершы... — Пачакай хвіліну, зараз вярнуся, — кажа. Бяжыць дахаты і зараз жа вяртаецца з дзвюма кніжкамі. — Вось гэтую прыслаў мне Алесь Барскі, незадоўга да смерці. З дэдыкацыяй. Перадаў ён аднаму бацюшку, можа пры споведзі. Ішла яна да мяне цераз пяць рук, даставіў мне яе іншы бацюшка, якога матушка з Лешукоў... Загаловак аб’ёмістай кнігі нашага класіка «І толькі ў мове роднай буду вечны». Другая кніжачка іншага паэта — Ліцкевіча, таксама з падзякай Тадзіку за ягоныя вершы. — А можа маеш якія новыя, можа ў «Ніву» запрапанаваў бы? — пытаю. — Ёсць, недзе на картачках спісаныя. А дзе тыя картачкі — пашукаць мушу. Бо так пішу, калі нойдзе думка вершам, тады запісваю на той паперы, што акурат пад рукою. Ведаеш, што калі калісь хадзіў у лес па грыбы, то забіраў з сабою занатоўнік, бо ж калі нешта навеялася, то трэба было адразу запісваць, а не запішаш, то (...) |