Ніва № 34 (3563), 25 жніўня 2024 г.

Цяпер на польска-беларускай мяжы

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

За выходныя 4-5 жніўня супрацоўнікі Падляшскага аддзела Памежнай стражы зафіксавалі больш за 240 спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Імігранты некалькі разоў атакавалі польскія службы камянямі і галінамі. У пятніцу (02.08.) было зафіксавана больш за 80 спроб нелегальнага пранікнення ў Польшчу, у суботу таксама больш за 80, а ў нядзелю больш за 70. У зоне адказнасці памежнай заставы ў Белавежы іншаземцы спрабавалі пераходзіць памежную раку Перавалока, а каля Крынак — памежную раку Свіслач. Падзеі, звязаныя з нелегальнай іміграцыяй, адбываліся на ўчастках, якія ахоўваюцца памежнымі заставамі ў Белавежы, Крынках, Нараўцы і Дубічах-Царкоўных.

Назіраліся таксама штодзённыя агрэсіўныя паводзіны людзей за тэхнічным бар’ерам. Імігранты закідвалі польскія патрулі галінамі дрэў і камянямі. Супрацоўнікі памежнай службы затрымалі аднаго кур’ера, грамадзяніна Грузіі, які перавозіў 5 афганцаў. Была аказана дапамога аднаму іншаземцу, які меў патрэбу ў медыцынскай дапамозе; яго перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

З пачатку 2024 года на ўчастку, які ахоўваецца Падляшскім аддзелам Памежнай стражы, зафіксавана больш за 21,6 тысячы выпадкаў спроб нелегальнага пераходу польска-беларускай мяжы. 1 жніўня 2024 г. пачалася новая аперацыя Войска Польскага пад кодавай назвай БЯСПЕЧНАЕ ПАДЛЯШША, якая стане працягам падтрымкі Узброенымі сіламі Польшчы Памежнай стражы. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF