Ніва № 34 (3563), 25 жніўня 2024 г.

Фестываль абуджаных «ТУТАКА 2024» Ч.V: Музычная частка

Міхал ІВАНЮК

Тры сцэны, тры розныя фестывальныя лакацыі і ўсё гэта за тры дні. Такой была музычная частка сёлетняга «Тутака». Падчас кожнага папярэдняга фестывалю арганізатары імкнуліся прыцягнуць у Барык артыстаў, якія складаюць пэўны брэнд ці ўжо з’яўляюцца ветэранамі беларускай сцэны і маюць пазнанне, а гэтым разам былі і артысты, якія зрабілі вялікі ўнёсак у беларускую музычную сцэну, але і новыя адкрыцці, пра якія мы будзем размаўляць яшчэ доўга пасля фестывалю.

Падобна таму, як Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» ад пачатку быў арыентаваны пераважна на рок-музыку і яе розныя разнавіднасці, у той час, калі ён прыпаў на перыяд найбольшай папулярнасці і велічы, «Тутака» робіць стаўку на шырокі музычны спектр, не адмаўляючыся ад рок-музыкі, але засяроджваючыся на гучанні больш лёгкім, электронным або нават абапіраючыся на больш амбіцыйную поп-музыку, якая дасягае больш шырокай аўдыторыі. Іншы фармат, іншая музыка, камусьці спадабаецца, хтосьці будзе носам круціць, але быў час, калі ў Барыку з’яўлялася моладзь, якую называлі чорнымі кашулямі — так мясцовыя жыхары называлі прадстаўнікоў моладзі розных субкультур канца 1990-х і пачатку 2000-х гадоў, прадстаўнікоў абодвух полаў, якія прыязджалі ў мястэчка ў чорных футболках з лагатыпамі груп, якія граюць больш цяжкую рок-музыку. Я мяркую, што гэты час сапраўды знік. Сёння «Тутака» — гэта фестываль як тых, хто памятае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF