Ніва № 34 (3563), 25 жніўня 2024 г.

Юрась Гумянюк — беластоцкі гарадзенец (3)

Ганна КАНДРАЦЮК

«Часам бываеш нервовы, гвалтоўны, непрадказальны. Часам — ціхмяны, статычны, мо крыху стомлены ад цяперашняга жыцця, якое не заўсёды цячэ ў акрэсленым накірунку. Аднак твае зрокавыя аналізатары ўспрымаюць навакольны свет амаль літаральна. І спалучэнне жыццёвага бруду з містычнаю прыгожасцю нібы прамень звычайнага сонечнага святла праходзіць праз прызму мозгу, каб нарадзілася нешта разнаколернае. Менавіта, так нараджаюцца вершы. А крыніцы інспірацыі — аскепкі акаляючай рэчаіснасці, творы мастацтва розных часоў і народаў, натуральныя перажыванні, абсесіі ды фрустрацыі. А так яно і бывае: спачатку ўзлёт, потым падзенне, пасля якога зноўку ўздымаешся ўвышыню...».

Гэта аўтарскі фрагмент прадмовы да свайго роду анталогіі — тома «Вуліцы тыгровых архідэяў», якая выйдзе з друку ў 2003 годзе. Юрась яшчэ не ведае, што гэта яго апошні прыжыццёвы зборнік. Здзіўляе карэктнасць і маладзёвы аптымізм. Ён добра ведае, што падзенні не заўсёды вянчаюцца паэтычнымі ўзлётамі, яны хутчэй канчаюцца тупымі кампрамісамі. Што паэтычны дар не выкаваны з бляхі, ён звычайна губляецца...

Час выхаду «Вуліцы тыгровых архідэяў» гэта пачатак журналісцка-публіцыстычнай дзейнасці Юры Гуменюка ў Польшчы. Яму хочацца стануць на ногі, атрэсціся ад беспрацоўя і безграшоўя. Спачатку піша фельетоны для беластоцкага «Czasopisa» і гэта свайго роду прымерка да фенаменальнай сагі «Прывід даўніх крэсаў», якая будзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF