Ніва № 34 (3563), 25 жніўня 2024 г.
Прынц і папялушкаАляксандр ВЯРБІЦКІ«Не думал жить хорошо, но пришлось» — здаецца гэтай фразай любіў карыстацца Сакрат Яновіч. І мне яна вельмі падабаецца. Вось калі сядаю пісаць гэты тэкст, стала вядомым, што ў Беласток прыедзе адна з найбольш славутых футбольных каманд сусветнага маштабу — «Аякс» з Амстэрдама змагацца з мясцовай «Ягелоніяй»... Каманду «Ягелоніі» бачыў я бадай у 1963 годзе, калі яна прыехала ў Гайнаўку на матч з мясцовай «Пушчай» у рамках розыгрыша за Кубак Польшчы. «Пушча» тады выступала ў трэцяй лізе, беластоцкай, і гэта быў найвышэйшы ровень футбольнага спаборніцтва ў тадышнім нашым ваяводстве (за «Пушчу» гулялі тады крыху старэйшыя за мяне вучні белліцэя Кіндзюк і Юзючук); ніводная з беластоцкіх каманд не гуляла ў вышэйшых лігах. А ў мясцовай лізе рэй вадзілі элцкі «Мазур» і беластоцкая «Гвардыя». За імі каціраваліся сувальскія «Вігры», пасля гайнаўская «Пушча» з бельскім «Турам», а за імі іншыя. «Ягелонія» ў той час гуляла толькі ў А-класе. Тады у Гайнаўцы «Ягелонія» прайграла «Пушчы» 0:1. А пра «Аякс» я тады нават і не ведаў — не было ў нас тэлебачання! Папраўдзе то яно было — быў тады ўжо тэлевізар у доме культуры «Ляснік», дзе я раз быў глядзець баксёрскі матч зборных Польшчы і СССР — 10:10 было. А пра футбольныя падзеі даведваўся толькі з газет, і то пра падзеі краёвага маштабу, дзе футбольны рэй задавалі каманды забрскага «Гурніка» і варшаўскай «Легіі». А ў свеце верхаводзілі футбалісты Бразіліі, якія выйгралі (...) |