Ніва № 34 (3563), 25 жніўня 2024 г.

Клеткі для малпаў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

«Прывід блукае па Еўропе — прывід камунізму», — такімі словамі пачынаўся «Маніфест камуністычнай партыі», які напісалі галоўныя сусветныя ідэолагі левага руху Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс у далёкім 1848 годзе. У маніфесце абвяшчалася класавая барацьба, дэкларавалася непазбежная гібель капіталізму і ўрэшце трыумфальнае шэсце пераможнага пралетарыяту па ўсім свеце. Як вядома з гісторыі ХХ стагоддзя такі эксперымент паспяхова ўдаўся на тэрыторыі як мінімум адной часткі паверхні планеты Зямля. Дыктатура пралетарыяту, якая паўстала ў Расіі ў 1917 годзе, прынесла незлічоныя мільённыя ахвяры дзясяткам і соткам народаў былой расійскай, а потым савецкай імперыі. Савецкі Саюз як імперыя зла пасля сямідзесяці гадоў існавання ўрэшце сканаў, але справа яго жыве і надалей. Ідэалогія чалавеканенавісніцтва прыняла больш хітрыя формы, прыхаванае аблічча і зноў здань камунізму блукае па ўсім свеце. Справа так званай Франкфурцкай школы, якая дзесяцігоддзямі прапаведавала неамарксізм, расквітнела на сённяшнім дэмакратычным Захадзе пышным цветам ідэалогіі левага радыкалізму. Гэтай ідэалогіяй прасякнуты ўсе заходнія ўніверсітэты, псеўданавуковыя цэнтры даследаванняў, пераважная частка медыя, міжнародныя бюракратычныя структуры, кшталту Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з усімі яе адгалінаваннямі. Іншадумства і свабода слова сталі моцна абмежаванымі, створана новая мова тэрмінаў, якімі іншамысленне жорстка таўруецца. І прытым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF