Ніва № 34 (3563), 25 жніўня 2024 г.
Юбілейныя ХХХ «Спасаўскія запусты»Аляксей МАРОЗТрадыцыяй стала, што жыхары Бельшчыны спатыкаюцца перад Спасаўкай — суровым постам, што папярэджвае святкаванне Успення Прасвятой Багародзіцы. Юбілейныя ХХХ «Спасаўскія запусты» з 9 па 11 жніўня паспяхова прайшлі ў гарадскім амфітэатры ў Парку каралевы Галены ў Бельску-Падляшскім і Бельскім доме культуры імя маршала Юзэфа Пілсудскага. Запусты наладжаны былі Павятовым аддзелам Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Бельску-Падляшскім, Аб’яднаннем «Бельская кааліцыя» і Бельскім домам культуры. «Спасаўскія запусты» распачаліся ў амфітэатры 11 жніўня з займальнай прэзентацыі жніўнага абраду ў выкананні тэатральнага калектыву «Антракт +» і хору песні і танца «Васілёчкі», якія дзейнічаюць пры БДК. Адбылося гэта ў рамках праграмы «30 гадоў мінула», прымеркаванага да трыццацігадовага юбілею «Спасаўскіх запустаў». Арганізатараў мерапрыемства, спонсараў і публіку прывітала са сцэны амфітэатра дырэктар БДК Альжбета Фіёнік. — Гэта вельмі важна, што канцэрты, якія мы арганізуем ужо трыццаць гадоў, збіраюць у амфітэатры многа жыхароў горада і Бельскага павета, — сказаў адкрываючы мерапрыемства намеснік бельскага старасты, старшыня Аб’яднання «Бельская кааліцыя» Пётр Божка і расказаў, як трыццаць гадоў таму, у 1994 годзе, ствараўся грамадскі рух «Бельская кааліцыя», які дзейнічаў у самаўрадах горада і павета. — Мы арганізавалі трыццаць выпускаў «Спасаўскіх запустаў». Жыхары Бельска (...) |