Ніва № 33 (3562), 18 жніўня 2024 г.

Пацёмкінскія вёскі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З Вікіпедыі: «Па легендзе, пацёмкінскія вёскі — гэта камуфляжныя вёскі, якія нібыта былі пабудаваны па ўказанні графа Пацёмкіна ўздоўж маршруту Кацярыны II падчас яе паездкі ў 1787 годзе ў паўднёвыя вобласці Расіі — Прычарнамор’е і Таўрыду, якія былі адваяваныя ў Асманскай Імперыі. У некалі глухой мясцовасці імператрыца ўбачыла мноства будынкаў, войскі, квітнеючае насельніцтва. Паўстаў яе позірку і Чарнаморскі флот у Севастопалі. Гэтыя дасягненні здзівілі не толькі гаспадарыню, але і прадстаўнікоў замежных двароў, якія падарожнічалі разам з ёй, а таксама аўстрыйскага імператара Іосіфа II, які далучыўся да іх інкогніта. Аўтарства легенды прыпісваецца саксонскаму дыпламату Гельбігу. (...) Акадэмік Панчанка піша, што ў дзясятках апісанняў вандраванняў тых гадоў няма ніводнага згадвання пра гэту з’яву».

Шмат пісалі акадэмікі ўсходняга абраду, а вось як пісаў французскі пасол пры двары царыцы Кацярыны ІІ граф Сегюр: «Гарады, вёскі, а часта і асобныя хаціны былі так аздоблены і замаскаваны трыумфальнымі аркамі, кветкавымі гірляндамі і захапляльнымі архітэктурнымі дэкарацыямі, што іх від фальшывіў, ствараючы на нашых вачах цудоўныя месцы, палацы і сады...».

Выдумка князя Пацёмкіна пазней шырока прымянялася; карысталіся ёю і бальшавікі (паказваючы замежным гасцям выгадныя ўмовы працы ў гулагах), і гітлераўцы (паказваючы дэлегатам Чырвонага крыжа сямейную ідылію ў канцлагеры Тэрэзін), і кімаўцы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF