Ніва № 33 (3562), 18 жніўня 2024 г.

Перажылі бежанства і рэпатрыяцыю

Сяргей ЧЫГРЫН

Ад сланімчанкі Вольгі Філіпчук даведаўся, што яе дзед з бабуляю, а таксама ўсе сваякі, родам з Беласточчыны. Напрыканцы 1944 года яны таксама трапілі ў рэпатрыяцыйную хвалю і пакінулі родную беластоцкую зямлю. „Але больш пра гэта вам можа распавесці мой тата Мікалай Фёдаравіч Філіпчук і мая родная цётка Таццяна Фёдараўна. Звярніцеся да іх”, — параіла Вольга Філіпчук.

Таццяна Філіпчук жыве ў Слоніме ва ўласным вялікім доме, а Мікалай Філіпчук у Жыровічах, недалёка ад славутага манастыра, таксама ў сваім доме, які будаваў 12 гадоў.

Спачатку я наведаў Таццяну Філіпчук, якая трохі расказала пра сваіх бацькоў і паказала некалькі фотаздымкаў з уласнага сямейнага альбома. А потым мяне шчыра вітаў Мікалай Фёдаравіч у Жыровічах. На вуліцы стаяла ліпеньская спёка, таму гутарылі мы ў садку ў засені пад дрэвамі. Падчас гутарак я даведаўся пра лёс іх бацькоў Фёдара і Любові Філіпчукоў, якія родам былі з Заблудава і з вёскі Стачок (Stoczek) Нараўчанскай гміны.

Бацька Мікалая Філіпчука, Фёдар Філіпчук, нарадзіўся ў 1910 годзе ў Заблудаве. Яго не стала ў 1993 годзе, пахаваны ў Слоніме. Мама Любоў Філіпчук (дзявочае прозвішча Савіцкая, 1922-2001) была родам з вёскі Стачок Нараўчанскай гміны. У іх нарадзілася трое сыноў і дачка. Гэта — Яўген (1944-2022), Мікалай (1946), Уладзімір (1949) і Таццяна (1960).

Дзеда Мікалая Філіпчука таксама звалі Фёдар Філіпчук. Перад пачаткам Першай сусветнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF