Ніва № 33 (3562), 18 жніўня 2024 г.

Фэст з перабоямі

Аляксей МАРОЗ

У час беларускага народнага фэсту, наладжанага 28 ліпеня ў Грабаўцы, публіка сабралася ў прыгожа адрамантаванай святліцы, дзе былі добрыя ўмовы для правядзення мерапрыемства. У гэты дзень з за дажджу і вельмі моцнага ветру нельга было арганізаваць музычную сустрэчу на пляцоўцы перад святліцай, як гэта было раней. Ужо ў пачатку імпрэзы з за буры не стала электраэнергіі, але солтыс Грабаўца Марк Якімюк з памочнікамі падключылі генератар. З’явіўся электраток і пачала працаваць гукаўзмацняльная апаратура, хаця і з гэтым спачатку былі перабоі.

Мерапрыемства адкрылі і прывіталі сабраных старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень і дырэктар Гміннага асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Дубічах-Царкоўных Міраслава Іванюк, а сярод публікі прысутнічаў войт Дубіцкай гміны Лявон Малашэўскі — усе яны арганізатары фэсту. Святліца запоўнілася публікай, а малодшыя сачылі за выступамі стоячы. Выступоўцы пераапраналіся ў касцюмы ў пакоях на гарышчы святліцы і сыходзілі ў канцэртную залу, каб паслухаць спеву ў выкананні іншых артыстаў. Фэст умела вяла і расказвала пра выступоўцаў Ганна Комінч. Першай з лірычнымі творамі выступіла Яўгенія Рэўцкая з Беластока. Пазней калектыў «Навіна» з Машчоны-Каралеўскай заспяваў песні моцна набліжаныя да неапрацаванага фальклору.

— Сёння мы будзем выступаць без музыканта, бо састаўляе ён акампанемент для іншага калектыву, які сёння таксама выступае. Мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF