Ніва № 33 (3562), 18 жніўня 2024 г.

Ковель — горад лабірынт

Уршуля ШУБЗДА

Ліпень і жнівень — час адпачынку. Многія выбіраюць модныя, або эканомныя варыянты падарожжа. Часта гэта месцы, у якіх можна разлічваць на сонца, добрую кухню, экзотыку і мора. Большасць турыстаў дзеліцца сваімі заўвагамі ў сацыяльных сетках. І так штогадова складваецца карта найбольш папулярных курортаў і краін, у якіх можна аптымальна да сваіх фінансавых магчымасцей адпачыць і вярнуцца з багатым багажом не толькі сувеніраў, але і нейкага новага досведу.

А што, калі нехта баіцца сесці на борт самалёта, або з за абмежаванага бюджэту не можа пакарыстацца і так, як некаторыя заўважаюць, прамацыйнымі цэнамі на экскурсіі? Самы эканомны варыянт выключае таксама і Польшчу, бо тут зараз цэны моцна еўрапейскія.

Не трэба доўга распісвацца, чаму так добра ў Ковелі — таннае і дужа смачнае піва, свінскія вушы, сушаная рыба і булкі. Булкі неашуканскія, бо толькі тут булка з макам мае так многа маку. Ядучы такую пад магазінам, пасля свінскіх вушэй, курыных сэрцаў і кальмараў, адзін з субяседнікаў так і запытаў:

— Няўжо ў Польшчы булак няма?

— Маем булкі, але не даюць так многа маку.

Украінцы пра людзей, якія не арыентуюцца ў ваколіцы, кажуць, што могуць заблудзіць у трох бярозах, але ўваходзячы ў Ковель, горад здаецца быць вялікім лабірынтам, складзеным з кавалкаў доўгай, бо амаль тысячагадовай гісторыі. У час Другой сусветнай вайны горад моцна пацярпеў. У 1944 годзе ішлі тут цяжкія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF