Ніва № 33 (3562), 18 жніўня 2024 г.
«Barn+Field Festival» — 02-03.08.2024. Клуня і поле ў СтудзіводахМіхал ІВАНЮК«Barn+Field Festival» у перакладзе з англійскай на беларускую значыць «Клуня+поле фестываль». Гэта новая масавая музычная ініцыятыва, заснаваная групай маладых людзей з Бельска-Падляшскага, якія зладзілі свой фэст у стадоле і на полі ў Студзіводах. І ўсё гэта выглядала як адна вялікая хатняя вечарына, зладжаная групай моладзі гадоў дваццаці з лішнім пад клопат бацькі, які бачыць, што маладое пакаленне стварае свае падзеі, што не супярэчаць традыцыі, а нават чэрпаюць з яе. Студзіводы — гэта раён Бельска-Падляшскага, у якім знаходзіцца Музей малой радзімы, заснаваны і кіраваны Дарафеем Фіёнікам. Установа вядомая культываваннем мясцовых беларускіх традыцый на тэрыторыі прылеглай да Музея — у стадоле і на полі продкаў яго заснавальніка. Маладыя людзі, згуртаваныя вакол Іллі Фіёніка (сына Дарафея і Элі), стварылі фестываль, які павінен спалучыць мясцовасць і хатнюю ўтульнасць з сучаснасцю, надаўшы яму новую якасць і прадаставіўшы прастору для маладых і старэйшых. Удзельнікі справы, таксама і гледачы, атрымліваюць задавальненне і ў той жа час культывуюць свае карані. На працягу двух дзён на сцэну, пабудаваную з нуля групай валанцёраў, выйшлі некалькі артыстаў, якія прадстаўлялі розныя музычныя жанры. Некаторыя з іх паходзяць з нашага рэгіёна, астатнія прыехалі з усёй Польшчы. За два дні на сцэну выйшлі наступныя артысты: Norbert Haftek, Wenrzu, Fiołek, Kwazzy, Inka, (...) |