Ніва № 33 (3562), 18 жніўня 2024 г.

Юрась Гумянюк — беластоцкі гарадзенец (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

«Сяброўства — рэч рэлігійная, зь нічога яно не народзіцца...»*

Не магу прыгадаць той момант, калі нарадзілася наша сяброўства. Пры першай сустрэчы мне падалося, што мы знаёмыя заўсёды. Мы ніколі не размаўлялі пра сваю творчасць, затое крытыкавалі тэксты і вершы сяброў, ды так заўзята і прыгожа, як на якім пасяджэнні журы буйнога літаратурнага конкурсу. Тая гульня на словы і начытанасць заўсёды абрыналася ў фантан здаровага рогату. Юрась, як ніхто, прыгожа здзекаваўся са служкаў рэжыму, абзываючы іх прастытуткамі і прыкарытнымі графаманамі. Таксама з пэўнай дозай зайздрасці і захаплення глядзеў на прызнаных, і асабліва жывых класікаў.

Памятаю як у жніўні 2002 года разам з камандай прафесар Лены Глагоўскай мы ехалі да Янкі Брыля ў Крынічнае павіншаваць класіка з днём народзінаў, а ён як накручаны ўсю дарогу падсмейваўся з савецкіх творцаў. Гаварыў, як за падтрымку ідэалогіі ўлада распешчвала іх ганарарамі, службовымі кватэрамі, машынамі з асабістым шафёрам, сонечным Крымам.

Да той кагорты пестуноў-канфармістаў ён чамусьці прылічыў і празаіка Янку Брыля. Пад уплывам яго квяцістых нібы жартаў мы ажно спалохаліся сустрэчы з пісьменнікам. Ці не надта таннае шампанскае мы купілі, бо ж да багатых і слаўных не ідуць з абы-якімі падарункамі. Пад уплывам той залатой казкі, якую, хіхікаючы без перадышкі, снаваў Юрась, мы спадзяваліся ўбачыць не менш як белы палац з калонамі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF