Ніва № 33 (3562), 18 жніўня 2024 г.

Крытычны жнівень

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Можна верыць ці не верыць у астралогію, у розныя прадказанні і прагнозы, але факты застаюцца фактамі — жнівень у найноўшай гісторыі Расіі ёсць проста катастрафічным і ліхаманкавым. З пачатку 1990-ых гадоў для Масквы і яе ўладароў менавіта ў гэтым месяцы адбываецца багата анамальнага і знакавага, страшнага і паваротнага, здараюцца падзеі з далёкасяжнымі наступствамі.

Пачалося ўсё са жнівеньскага путчу 1991 года. Тады цемрашальскія камуністычныя сілы ў Расіі паспрабавалі ўзяць рэванш і зноў узурпаваць уладу. Хоць на пачатку выглядала досыць пагрозліва, скончылася вялікім пшыкам і нават камічна. Пасля таго палітычнага забурэння і прыйшоў канец Савецкаму Саюзу, імперска-камуністычная канструкцыя, якая трымалася 70 гадоў, пасыпалася хутчэй і развалілася.

У жніўні 1994 года ў Масковіі рухнула фінансавая піраміда пад назвай «МММ», а соткі тысяч расейцаў страцілі свае грошы. Гэта была плата за бязглуздую даверлівасць і прагу халяўнай нажывы. Значная частка насельніцтва перажыла асабісты крах. Яшчэ адна фінансавая катастрофа, намнога больш маштабная, здарылася ў Расіі ў жніўні 1998 года. Рубель тады імкліва абваліўся ў дачыненні да долара, многія банкі закрыліся, мільёны жыхароў ва ўмовах дзікага капіталізму і зніжэння цэн на нафту рэзка збяднелі. Бяздумная эканамічная палітыка расейскіх рэфарматараў прывяла да татальнага раскрадання маёмасці і актываў, так званай «прыхватызацыі» і стварэння алігархічных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF