Ніва № 33 (3562), 18 жніўня 2024 г.
Дзень годнасціМіхал ІВАНЮКЯк штогод на працягу апошніх чатырох гадоў 9 жніўня беларусы ўсяго свету дэманструюць салідарнасць з палітвязнямі, якія трапілі ў турму ў выніку пратэстаў пасля абвяшчэння вынікаў сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Гэткім чынам нагадваюць, што яны па-ранейшаму хочуць незалежнай дзяржавы, якая паважае выбар сваіх грамадзян, а рэжым, які цяпер ва ўладзе ў Менску, не раўняцецца на грамадзян Беларусі. Падобна было і ў Беластоку, дзе акцыя адбылася на Рынку Касцюшкі каля помніка маршалу Пілсудскаму. «Многія з нас памятаюць з гэтага дня страх, горыч, боль і выбухі, але таксама веру і надзею ў справядлівасць і пачуццё супольнасці, што ўнутры нас ёсць сіла да змен і што мы неўзабаве пераможам» — гэта было адно з першых выказванняў з вуснаў Кацярыны Ваданосавай, якая вяла сёлетняе мерапрыемства, прысвечанае пратэстам пасля абвяшчэння сфальсіфікаваных вынікаў выбараў. Затым прагучаў гімн Беларусі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і пачалася афіцыйная частка мерапрыемства. Як падкрэсліла вядучая мерапрыемства, за апошнія чатыры гады беларусы па-рознаму выжывалі. Хтосьці спрабуе жыць нанова, хтосьці спрабуе забыцца на тое жыццё, а камусьці цяжка арыентавацца ў новай рэчаіснасці. Але гэта зыходзіць з таго, што тыя, хто выйшаў на акцыю, усё яшчэ вераць у перамены і ў тое, што мы жывём як нацыя, таму Беларусь таксама жыве. Затым яна папрасіла ўшанаваць хвілінай маўчання тых, хто быў забіты рэжымнымі катамі на вуліцах (...) |