Ніва № 32 (3561), 11 жніўня 2024 г.
Салаўкі паводле патрэбнасцейАляксандр ВЯРБІЦКІ1 жніўня адбыўся абмен вязнямі паміж Захадам і Усходам, па сутнасці між ЗША і Расіяй; у рамках абмену па адным вязні звольнілі Польшча і Беларусь. Гэтая падзея звязана з надыходзячымі амерыканскімі прэзідэнцкімі выбарамі. Амерыканцы будуць рады вызваленню сваіх суграмадзян з савецкіх турмаў, а гэтая радасць можа прыдацца ў лістападзе. Ды і Пуцін таксама ўзрадаваўся, вітаючы сваіх і заяўляючы: «Віншую кожнаму з вас вяртання на радзіму. Хачу падзякаваць вам за вашу вернасць прысязе, за ваш доўг перад вашай радзімай, якая не забывала вас ні на мінуту...». Амаль паўвека таму пры прэзідэнце Картэры была іншая спроба вызваліць амерыканскіх заложнікаў у Тэгеране, калі дэсантнікі задумалі выняць сілай сваіх суграмадзян з будынка амерыканскага пасольства. Аднак гэтая аперацыя закончылася правалам дэсанту і неўзабаве Джымі Картэр прайграў выбары. А ён жа настойваў і на шанаванне грамадзянскіх правоў у шырокім свеце; і ў выніку тое шанаванне пайшло на глыбокі спад... Сёлетнюю здзелку так ацаніла Amnesty International: «Абмен пакідае агіду. Крыміналісты, засуджаныя справядлівымі судамі, абменьваюцца на людзей, якія толькі карысталіся сваім правам на свабоду меркаванняў. Гэты абмен узбуйняе бяскарнасць. Расійскія ўлады будуць асмелены да палітычных знявольванняў і парушэння грамадзянскіх правоў без ніякіх прыкрых паслядоўнасцей». Эх, летуценнікі — дайце ў Расіі чалавека, а параграф яму тамашнія (...) |