Ніва № 32 (3561), 11 жніўня 2024 г.
Да 80-годдзя Янкі ЦелушэцкагаМіра ЛУКША— Янка, табе 80 гадоў. Мы не далі б табе столькі... Янка Целушэцкі: — А я б не ўзяў :-) — Раскажы, Янка, пра сваю дарогу да роднай «Нівы». І пра сябе — адкуль Ты родам, дзе вучыўся, дзе жыў, як працаваў у школе і ў «Ніве» ды іншых газетах... — Я нарадзіўся 8 жніўня 1944 года ў вёсцы Новае Ляўкова Нараўчанскай гміны, у малазямельнай сялянскай сям’і. Мае бацькі не мелі адукацыі. Калі было мне сем гадоў, паслалі яны мяне вучыцца ў Пачатковую школу ў суседнюю вёску Старое Ляўкова. Пасля яе заканчэння вучыўся ў Агульнаадукацыйным ліцэі № 9 у Гайнаўцы. Атэстат сталасці атрымаў у 1962 годзе. У тым жа годзе ў верасні пачаў працаваць настаўнікам у Пачатковай школе ў Нарве. Праз год здаў уступны экзамен і пачаў вучыцца ў Настаўніцкай студыі № 1 у Беластоку. Яе закончыў і пачаў працаваць настаўнікам у Пачатковай школе ў Старым Ляўкове. — Як Ты трапіў у «Ніву»? Пра што да нас пісаў і пішаш? Напэўна маеш нейкія ўспаміны з жыцця тыднёвіка, калег, з вандровак па Беласточчыне. Ці розніцца праца ў «Ніве» калісь і цяпер? Ты пісаў найчасцей кароткія замалёўкі з дарогі, рабіў вельмі прыгожыя здымкі людзей і краявідаў. Пісаў уручную, слаў допісы факсам. Цяпер ты авалодаў камп’ютарам, лічбавым апаратам, электроннай поштай. — Маёй марай было мець вышэйшую адукацыю. Паступіў на філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў і вучыўся завочна. У ВУ напісаў і абараніў магістарскую (...) |