Ніва № 32 (3561), 11 жніўня 2024 г.

Вершы Анастасіі

Анастасія КАЗАНОВІЧ

Я нарадзілася 2 студзеня 2003 года ў Мінску, вучылася ў чацвёртай беларускамоўнай гімназіі горада Мінска, пасля ў Лінгвагуманітарным каледжы на настаўніцу англійскай мовы. Брала актыўны ўдзел у пратэстах 2020 года, пасля чаго была вымушана забраць дакументы з каледжа і пераехаць у Польшчу. Я хацела развіваць зацікаўленасць палітыкай і мець магчымасць гаварыць пра беларускія пытанні ў новай для мяне польскай супольнасці. Таму я паступіла на міжнародныя адносіны ва Універсітэт у Беластоку, а праз год перавялася ў Варшаўскі ўніверсітэт на той жа напрамак.

У гэтым годзе я атрымала ступень бакалаўра ў міжнародных адносінах пасля паспяховай абароны дыпломнай працы, прысвечанай стасункам Еўрапейскага Саюза з Турцыяй і Беларуссю ў свеце міграцыйных крызісаў.

Цяпер я працую ва Упраўленні па справах чужаземцаў (поль. Urząd do Spraw Cudzoziemców). У вольны час люблю маляваць, вывучаць мовы. Са сваімі вершамі выступала на паэтычных конкурсах у Мінску, таксама распаўсюджвала іх як улёткі падчас пратэстаў. Дагэтуль не друкавалася.

Вершы прысьвечаныя

пратэстам

* * *

Адвячоркам 9-га жніўня

Ля сценаў „асьветы” мы праўды чакалі,

Покуль людзі з „аховы” нам не сказалі,

Што волі не маем мы праўды пачуць.

На зьмярканні 9-га жніўня

Бяздзейна рукі трымаць перасталі,

Мы ўсе як адзін у іх запляскалі,

І здраднік сьцяміў — нас не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF