Ніва № 32 (3561), 11 жніўня 2024 г.
Фестываль абуджаных «ТУТАКА 2024» ч. ІV: КультураМіхал ІВАНЮКТое, што запланавалі арганізатары «Тутака» ў рамках культурнай часткі, было вельмі разнапланавым і адрасаваным усім узроставым групам, якія з’явіліся на свяце. Раскажам пра самае цікавае з сёлетняга «Тутака», якое паказала, што беларуская культура разнастайная і кожны падчас фестывалю мог знайсці штосьці для сябе. Дыскусійныя панэлі, кіно, тэатр, літаратура, гістарычная рэканструкцыя, мода, спорт, а таксама гастраномія — усё гэта можна было пачуць, пагаварыць, памацаць ці пакаштаваць на смак у фестывальнай прасторы. Фестывальная прастора была падзелена такім чынам, што ў некалькіх месцах на зоны: «Тутака», «Тамака», «Чыляка», але і «Гамака», або адначасова можна было ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія супадалі, з аднаго боку, гэта магло быць цікава. Кожны мог прыняць удзел у мерапрыемстве са сваёй культурнай нішай, якая яго найбольш зацікавіла і адпавядала яго чаканням. Але гэта з іншага боку выклікала лёгкую какафонію. І гэта магло выклікаць невялікі хаос для ўдзельнікаў падчас фестывалю. Прастора, дзе адбываўся фэст, не надта вялікая, таму перакрыць падзеі ці шумы, але і гукі няцяжка. Відавочна, што падчас наступнага выпуску арганізатарам трэба папрацаваць, каб гэтага не адбылося, але на самой справе гэта адно з арганізацыйных пытанняў, над якім арганізатары павінны працаваць, таму што на астатняе скардзіцца цяжка. З фінансавымі рэсурсамі, спонсарамі, але таксама і з (...) |