Ніва № 32 (3561), 11 жніўня 2024 г.
Дзейнасць беларускай школы ў замежжыАлесь ЛОЗКАГісторыя развіцця і дзейнасці беларускіх школ у замежжы адлюстроўвае іх разнастайнасць і значнасць у падтрыманні нацыянальнай ідэнтычнасці нашых суайчыннікаў. Першай школай і настаўнікам для беларусаў трэба лічыць Францыска Скарыну, які пачынаў сваю выдавецкую і асветніцкую дзейнасць за мяжою. Першая кніга сярод усходніх славян на старабеларускай мове (Прага, 6 жніўня 1517 г.) — гэта «Бивлия Руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцка, Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». А вось станаўленне роднамоўнага школьніцтва за межамі сучаснай Беларусі адносіцца да перыяду Першай сусветнай вайны. Так, 13 лістапада 1915 года намаганнямі Баляслава Пачопкі і Алаізы Пашкевіч у Вільні была адкрыта першая пачатковая беларуская школа. Затым недзе праз год паўстаюць падобныя ўстановы і ў Беларусі. У 1919 г., дзякуючы Івану Луцкевічу, Браніславу Тарашкевічу і інш., адкрываецца і Віленская беларуская гімназія, дзе ўжо з 1924 г. усе прадметы выкладаюцца па-беларуску. Толькі з прыходам савецкай улады ў 1944 г. яна вымушана зачыніцца. Важным этапам у развіцці адукацыі з’яўляецца дзейнасць Таварыства беларускай школы ў Заходняй Беларусі (1921-1936), што паўплывала ў цэлым на нацыянальную асвету. Да 1939 г. там было ўжо зачынена 500 школ, у тым ліку гімназіі ў Клецку, Навагрудку, Нясвіжы, Радашковічах, Вільні (стала беларускім філіялам польскай (...) |