Ніва № 32 (3561), 11 жніўня 2024 г.

XIIІ «Прымацкая бяседа» ў Міхалове

Міра ЛУКША

«Прымацкая бяседа» — выключна цікавая прапанова для ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з фальклорам памежжа і яго разнастайнасцю! — заахвочвалі арганізатары — Гмінны цэнтр культуры ў Міхалове і калектыў «Прымакі» — да ўдзелу 3 жніўня ў сваім традыцыйным ужо мерапрыемстве, задуманым трынаццаць гадоў таму Юркам Астапчуком. Гэта падзея, якая паказвае багацце і каларыт беларускай культуры! Мэта мерапрыемства — захаванне і культываванне традыцый, звязаных з рэгіянальным фальклорам беларускай нацыянальнай меншасці.

У гэтым годзе мы сустракаемся над Міхалоўскім вадасховішчам. Міхалова зноў «стала сталіцай беларускай культуры»! Фестываль «Прымацкая бяседа» — унікальная магчымасць акунуцца ў фальклор памежжа, спазнаць багацце беларускіх традыцый і павесяліцца з сябрамі. «Прымацкая бяседа» — мерапрыемства з даўнімі традыцыямі. На працягу многіх гадоў яно збірае натоўпы аматараў беларускай культуры з Польшчы і з за мяжы. Фестываль стаў сімвалам культывавання традыцыі і выхавання ідэнтычнасці беларускай меншасці на Падляшшы.

Мерапрыемства транслявалася анлайн праз канал YouTube, што дало магчымасць свабоднага доступу без тэрытарыяльных абмежаванняў, з любога месца з доступам у Інтэрнэт — таму, калі хто хацеў быць разам з бяседнікамі, маглі гасцяваць нават у сваім агародчыку, а не на лаўках імпазантнага міхалоўскага амфітэатра ці на траўцы вакол яго! А з’ехалася на імпрэзу каля чатырох тысяч гасцей з усяго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF