Ніва № 32 (3561), 11 жніўня 2024 г.

Юрась Гумянюк — беластоцкі гарадзенец (1)

Ганна КАНДРАЦЮК

Вечар у Беластоку, 19 студзеня 2013 года.

Сёння Вадохрышча, заўтра Богаяўленне, або, як кажуць у нас на вёсцы, свята Трох Каралёў.

Пасля вячэрні ў Свята-Духаўскай царкве лячу, а больш дакладна еду аўтобусам нумар 5 на сяброўскую сустрэчу ў цэнтр горада. На дварэ лёгкі, зусім не крэшчанскі, марозік. Мне хочацца як найдаўжэй захаваць бел-залаты настрой, накліканы святочнымі спевамі, патануць у цёплых хвалях Іардана. У апошнія дні на душу налягаў ледзяны холад, але я баялася думаць пра чарговую смерць кагосьці блізкага...

З аўтобуса ў кавярню «Маршанд» усяго тры крокі. Я бачу ўжо праз шыбы маю кампанію, смяюся ад радасці, махаю ім рукой. За асветленым свечкамі столікам, як мне здаецца, выседжваюць тры асобы.

— Тут мы адны трымаем штаму, — смяюцца дзяўчаты.

Я гляджу ў бок прыбіральні, ці не схаваўся той трэці...

— Каго табе яшчэ не хапае? — прыдзіраюцца сяброўкі.

Замест адказу заказваю піва, але яно не ідзе ў рот, адкідае дзіка-кіслы смак.

У гэты позні вечар мы сустрэліся з Мірай Лукшай і Дыянай Нахіла без канкрэтнай прычыны. У нас не ідзе размова, ніхто са знаёмых не заходзіць у кавярню, а мы як тая затычка ад пекла, не хочам падарваць азадкаў з крэслаў, пайсці ў гаманлівую, спавітую папяросным дымам начную кавярню, ды чыпеем на гэтым пастарунку. Чыпеем і чакаем, аж нешта здарыцца.

А яно ўжо здарылася...

Дзесьці ў палове (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF