Ніва № 32 (3561), 11 жніўня 2024 г.
Ад Парыжа да ТэгеранаУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧАпошні тыдзень быў надзвычай насычаны рознымі міжнароднымі падзеямі, якія будуць мець досыць значныя наступствы. Так што тэм для новага артыкула не бракавала, але паспрабую на гэты раз зрабіць нешта кшталту агляду важнейшага. У цэнтры бальшыні сусветных медыя зараз алімпійскія гульні ў Парыжы. Апрача непасрэдна спартовых баталій, у фокусе ўвагі раз-пораз апынаюцца розныя скандалы. Яны пачаліся яшчэ да пачатку спаборніцтваў. Само адкрыццё з недарэчнай пародыяй на карціну «Тайная вячэра» Леанарда да Вінчы абразіла пачуцці многіх хрысціян. У сацсетках узнікла цэлая бура жорсткіх дыскусій і нават сварак. Урэшце, калі некаторыя спонсары пачалі пагражаць байкотам форуму, арганізатары склалі свае прабачэнні за той, мякка кажучы, сумнеўны нумар шоў. Алімпіяда ў Парыжы стане, відаць, найбольш скандальнай у гісторыі, што актыўна эксплуатуюць пуцінскія і лукашэнкаўскія прапагандысты. Толькі не расейцам, якія даўно растапталі і прадалі ўсе алімпійскія ідэалы, займацца такой крытыкай. Найбольш значнай палітычнай падзеяй пачатку жніўня стала фактычная намінацыя на прэтэндэнта ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратычнай партыі Камалы Харыс. Замена Джо Байдэна адбылася афіцыйна. І цяпер праз тры месяцы, 5 лістапада высветліцца, якім курсам далей пойдзе не толькі Амерыка, але і цэлы свет. Гэтыя выбары сапраўды стануць настолькі лёсаноснымі, што сачыць за працэсам трэба ўсім. Пакуль вакол амерыканскіх выбараў столькі (...) |