Ніва № 32 (3561), 11 жніўня 2024 г.
Маліліся да Божай Маці і святых мучанікаўАляксей МАРОЗ27 ліпеня першы раз служылася літургія ў будаванай царкве святой велікамучаніцы Кацярыны і Падляшскіх і Холмскіх мучанікаў у Залешанах. У Жаночым манаскім доме св. Кацярыны ў Залешанах праходзіла свята ў гонар Залешанскай іконы Божай Маці і Падляшскіх і Холмскіх мучанікаў, вызначанае на апошнюю суботу ліпеня. Падляшскія пакутнікі былі праслаўлены ў 2020 годзе ў гэтым месцы, паколькі восенню 2019 года Саборам епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў лік Падляшскіх пакутнікаў былі прылічаны вазакі, забітыя ў пачатку 1946 года каля ПухалаўСтарых, забітыя і спаленыя тады жыхары Залешан, ВулькіВыганоўскай, Занёў і Шпакоў — ахвяры Нацыянальнага вайсковага згуртавання, якога камандзірам быў Рамуальд Райс «Буры». Мясцовыя жыхары мяркуюць, што па хадайніцтве ў Бога згаданых пакутнікаў быў заснаваны і дзейнічае Жаночы манаскі дом у Залешанах. Перад сёлетнім святам у ігуменні Кацярыны (Нічыпарук), якая з 2007 года паспяхова ўзначальвае манаскі дом св. Кацярыны ў Залешанах, было многа турбот. Яна з манашкамі і многімі іншымі памочнікамі рыхтавалася да вялікага свята. У ІІІ Рабочым лагеры ў Залешанах, які праходзіў з 23 па 27 ліпеня, прыняла ўдзел моладзь з Гайнаўшчыны, Бельшчыны, Беластока і Варшавы. Маладыя людзі паспяхова спраўляліся з рознымі працамі, а ў час свята сачылі за парадкам. Напярэдадні свята прыйшлі ў Залешаны групы паломнікаў з Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі і (...) |