Ніва № 31 (3560), 4 жніўня 2024 г.

Музей

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пра Музей выклятых жаўнераў даведаўся я выпадкова, водзячы курсарам па гугл-картах. Набліжаючы карту Астралэнкі, Музей паказаўся адным з першых аб’ектаў горада. Рашыў наведаць установу. Паехаў 30 сакавіка, была субота. На прыёмнай установы была картачка, што яна не працуе. Побач са мной быў і мужчына з дзецьмі, які, як сказаў мне, раней дамаўляўся па тэлефоне з нейкім працаўніком музея на гэты дзень. А атрымалася нечаканасць, хаця папраўдзе можна было яе і спадзявацца — гэта была перадвелікодная субота, а ў Астралэнцы і наваколлі народ моцна рэлігійны.

Чарговы раз падаўся я ў Астралэнку таксама ў суботу, 27 ліпеня; цягніком з Беластока. Цягам чатырох месяцаў на чыгуначнай трасе з’явіўся новы прыпынак, перад самай Астралэнкай — Kurpie. Ён быў там і раней, але за час, калі на лініі быў спынены пасажырскі рух, зарос прыродай. Зараз там абноўлены перон, устаноўлены інфармацыйныя стэнды...

У астралэнцкім вакзальным будынку, як у Гайнаўцы ці Нурцы-Станцыі, гаспадарыць культура — Мультыкультурны цэнтр, па суботах і нядзелях закрыты. На скверы перад вакзалам рыхтуецца свята — 25-годдзе Мазавецкага ваяводства. Надуваюцца з’язджальні для дзяцей, ёсць сціплы ларок з ласункамі, пажарнікі паставілі фанерны макет дома з фанерным «агнём» на ім. Калі пальюць макет вадою, прывязаная да «агню» пасудзіна напаўняецца вадою і «агонь» перакульваецца — «пажар» пагашаны...

Чакаю аўтобуса ў напрамку цэнтра горада. На сценцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF