Ніва № 31 (3560), 4 жніўня 2024 г.

Фестываль абуджаных «ТУТАКА 2024» ч. ІІІ. Бізнес

Міхал ІВАНЮК

Аляксандар Кныровіч патлумачыў, што такое беларускі бізнес і з чаго ён складаецца. А складаецца ён з трох фактараў, якія для яго складаюць беларускі характар бізнесу ў выгнанні. Напачатку ён спытаў у прысутных, якія на іх думку беларускія прадукты і ці могуць яны іх назваць. Былі розныя больш-менш гумарыстычныя адказы ў выглядзе прадуктаў харчавання (лідскі квас і розныя маркі цукерак) або ІТ-прадукцыі (камп’ютарная гульня World of Tanks).

— Для мяне беларускі бізнес за мяжой павінен даць беларусам працу. То-бок, працаваць на інтарэсы беларусаў ці вырабляць беларускую прадукцыю ці іншую прадукцыю. Я не ведаю, ці добры прыклад гульні «World of Tanks», таму што на дадзены момант гэта ўжо прадукт з міжнародным брэндам. Ці ён павінен удзельнічаць у розных сацыяльных праектах? І калі адна з гэтых функцый выконваецца, тады яго можна лічыць нацыянальным бізнесам. Але калі вы эмігруеце з Беларусі, вы ствараеце бізнес ды не адпавядаеце гэтым катэгорыям і карыстаецеся тымі ж магчымасцямі, але і перашкодамі на рынку, што і мясцовыя прадпрымальнікі з той ці іншай краіны, ці гэта не значыць, што вы ствараеце беларускі бізнес. Гэтыя тры асноўныя правілы, ці крытэрыі, павінны быць выкананы. Месца працы, тавары беларускія ці маюць беларускае паходжанне і прымаюць удзел у сацыяльных праектах, — але калі б мы глядзелі здалёк, напрыклад з Марса, то дакладна не было б трох асноўных крытэрыяў. Але мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF