Ніва № 31 (3560), 4 жніўня 2024 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (83). Водар уладыАндрэй СЦЕПАНЮКЯк бы гэта не выглядала і сумна, і страшна, і смешна, я — Андрэй Сцепанюк, знайшоў штосьці супольнае з... Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам. У 1994 годзе мы дарваліся да ўлады. Я стаў бургамістрам горада Бельск-Падляшскі, ён — прэзідэнтам дзяржавы Рэспубліка Беларусь... І на тым, здаецца, нашы падабенствы скончыліся, дзякуючы таму, што мне выбаршчыкі падзякавалі за супрацу, як кажа жонка — дзякуй Богу — у 2002 годзе, паставіўшы на маё месца майго намесніка, ён — трывае дагэтуль, а нават мае намер ісці на наступны тэрмін. Так склалася, што нашы дарогі ніколі не сышліся, ці то ў пераносным, ці адназначным значэнні, а дык на Беласточчыне жывуць прадстаўнікі нашай меншасці, якія з Лукашэнкам спатыкаліся, а некаторыя нават атрымлівалі ад яго падарункі (найчасцей гадзіннікі). Не ведаю, ці трымаюць іх цяпер у прыкметных месцах, але глядзеўшы на некаторыя выказванні палітыкаў, не толькі звязаных з беларускай меншасцю, культ Лукашэнкі як «добрага гаспадара», жыве таксама і ў некаторых кругах у нас. Што затым такога мае ў сабе «ўлада» як з’ява, што ў кожным месцы на зямлі так многа людзей гатовыя зрабіць усё, каб толькі да яе дайсці, каб пачуць яе пах, каб стаць яе часткай. А тыя, якія часта гавораць аб тым, што яны «ніколі» не хочуць быць пры ўладзе, вельмі часта ў такі спосаб пудраць свае немагчымасці пры ёй апынуцца. А дык часта, той вобраз выглядае вось (...) |