Ніва № 31 (3560), 4 жніўня 2024 г.

Знаходка ў Багаслоўскай царкве ў Новаберазове (працяг артыкула)

Аляксей МАРОЗ

Нядаўна памёр Генік — мой аднакласнік з Пачатковай школы ў Новаберазове. Гэта выклікала ўспаміны пра сяброў, з якімі я вучыўся. Нашы лёсы ў пэўнай ступені адлюстроўваюць лёсы жыхароў Увазнесенскага прыхода ў Новаберахове. Мы нарадзіліся і вучыліся ў перыяд народнай улады, калі нашы вёскі былі шматлюднымі, а моладзь пасля атрымання адукацыі масава заставалася на пастаяннае жыхарства ў гарадах.

Наш клас быў падобным да іншых, але ў нашай адукацыі і пазнейшых лёсах былі свае асаблівасці. Мы першымі ў 1972 годзе распачалі вучобу ў шасцігадовым узросце, у нулявым аддзеле, якой не праходзілі мае старэйшыя сябры. Калі бацькі прывялі нас у школу, настаўніцы пасадзілі за парты, раздалі лістоўкі з рознымі малюнкамі і зрабілі праверку нашых ведаў і ўмеласцей. Каб мы адчувалі сябе бяспечна, дазволілі бацькам, стоячым у адной групе, застацца ў класным кабінеце і назіраць за нашай працай. Тады распачалася рэформа адукацыі і патлумачылі родзічам, што ў пачатковай школе будзе ўведзена дзесяцігадовая вучоба, што пасля было адменена. Аднак у пачатковай школе сталі мы вучыцца паводле змененых праграм і мусілі купляць новыя падручнікі, паколькі адкупленыя ад старэйшых сяброў не былі б прыдатнымі. Пасля заканчэння вучобы ў падставовай школе мусілі мы здаваць уступныя экзамены па польскай мове і матэматыцы ў сярэднія школы, чаго не рабілі старэйшыя на год сябры і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF