Ніва № 31 (3560), 4 жніўня 2024 г.

Як лічыць сяброўства на бяседзе

Уршуля ШУБЗДА

Фестываль «Сяброўская бяседа» прайшоў у Гарадку ўжо ў дваццаць чацвёрты раз. На сайце Гарадоцкага цэнтра культуры можна прачытаць наступнае: Фестываль «Сяброўская бяседа» з’яўляецца адным з найважнейшых культурных мерапрыемстваў, якія прадстаўляюць культурную спадчыну і народную творчасць рэгіёна, з галоўным акцэнтам на культуру беларускай нацыянальнай меншасці. У час урачыстага адкрыцця мерапрыемства, якое прайшло 27 ліпеня, ваявода падляшскі Яцэк Бжазоўскі дадаў, што гэты фестываль адлюстроўвае культуру мясцовай супольнасці.

Пра змены ў фестывалі «Сяброўская бяседа» размаўляем з радным Гарадоцкай гміны і заадно працаўніком Гміннага цэнтра культуры Радаславам Кулешам.

— ХХIV раз праходзіць «Сяброўская бяседа» ў Гарадку. Людзі пад сцэнай, але таксама проста на пледах раскладаюцца над залівам, кожны бяседуе ў сваім крузе.

— Можна сказаць, што гэта імпрэза мае ўжо свой брэнд і, што гэта самая большая падзея, ладжаная Гмінным цэнтрам культуры ў Гарадку.

— Раней «Сяброўская бяседа» праходзіла ў Барыку, а ад нейкага часу тут, над залівам.

— Мы не хацелі мяняць месца, але патрабаванні бяспекі прымусілі перанесці фестываль над заліў. Проста ў Барыку няма інфраструктуры, каб запрашаць такую колькасць людзей. Вядома, добра, як добра, але калі нешта здарыцца, то нехта другі мусіць за гэта адпавядаць. Цяпер нешта памянялася. У гэтым годзе там наводзяцца парадкі, таму як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF